КАЛЯНДАР ДЗЯРЖАЎНЫХ СВЯТ, СВЯТОЧНЫХ ДЗЁН, ПАМЯТНЫХ І СВЯТОЧНЫХ ДАТ
I. Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочные даты ў Рэспубліцы Беларусь
Дзяржаўныя святы:
Дзень Канстытуцыі — 15 сакавіка;
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — 2 красавіка;
Дзень Перамогі — 9 мая;
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь — другая нядзеля мая;
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — 3 ліпеня.
Агульнарэспубліканскія святочныя дні:
Новы год — 1 і 2 студзеня;
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — 23 лютага;
Дзень жанчын — 8 сакавіка;
Свята працы — 1 мая;
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — 7 лістапада.
Прафесійныя і іншыя святочныя дні:
Дзень выратавальніка — 19 студзеня;
Дзень беларускай навукі — апошняя нядзеля студзеня;
Дзень друку — 5 мая;
Дзень сям’і — 15 мая;
Дзень моладзі — апошняя нядзеля чэрвеня;
Дзень пажарнай службы — 25 ліпеня;
Дзень ведаў — 1 верасня;
Дзень беларускага пісьменства — першая нядзеля верасня;
Дзень бібліятэк — 15 верасня;
Дзень пажылых людзей — 1 кастрычніка;
Дзень настаўніка — першая нядзеля кастрычніка;
Дзень маці — 14 кастрычніка;
Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь — 3 снежня;
Дзень правоў чалавека — 10 снежня;
Дзень беларускага кіно — 17 снежня.
Памятныя даты:
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў —15 лютага;
Дзень Чарнобыльскай трагедыі — 26 красавіка;
Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — 22 чэрвеня.
II. Святочныя даты (міжнародныя дні, заснаваныя ААН, іншымі арганізацыямі, грамадскімі аб’яднаннямі)
Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў — 11 студзеня;
Дзень юнага героя-антыфашыста — 8 лютага;
Сусветны дзень радыё — 13 лютага;
Міжнародны дзень роднай мовы — 21 лютага;
Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам — 1 сакавіка;
Сусветны дзень дзікай прыроды — 3 сакавіка;
Сусветны дзень паэзіі — 21 сакавіка;
Міжнародны дзень лясоў — 21 сакавіка;
Сусветны дзень водных рэсурсаў — 22 сакавіка;
Сусветны дзень тэатра — 27 сакавіка;
Міжнародны дзень птушак — 1 красавіка;
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі — 2 красавіка;
Міжнародны дзень спорту на карысць міру і развіцця — 6 красавіка;
Сусветны дзень здароўя — 7 красавіка;
Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў — 11 красавіка;
Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас — 12 красавіка;
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў — 18 красавіка;
Міжнародны Дзень Маці-Зямлі — 22 красавіка;
Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права — 23 красавіка;
Сусветны дзень аховы працы — 28 красавіка;
Дні памяці і прымірэння, прысвечаныя загінуўшым у Другой сусветнай вайне — 8—9 мая;
Міжнародны дзень музеяў — 18 мая;
Дзень піянерскай дружбы — 19 мая;
Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялога і развіцця — 21 мая;
Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці — 22 мая;
Сусветны дзень без тытуню — 31 мая;
Міжнародны дзень абароны дзяцей — 1 чэрвеня;
Сусветны дзень навакольнага асяроддзя — 5 чэрвеня;
Дзень юнацкага руху — 15 чэрвеня;
Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам — 26 чэрвеня;
Міжнародны дзень дружбы — 30 ліпеня;
Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі — 30 ліпеня;
Міжнародны дзень моладзі —12 жніўня;
Міжнародны дзень дабрачыннасці — 5 верасня;
Міжнародны дзень пісьменнасці — 8 верасня;
Сусветны дзень прадухілення самагубстваў — 10 верасня;
Міжнародны дзень дэмакратыі — 15 верасня;
Міжнародны дзень аховы азонавага пласта — 16 верасня;
Міжнародны дзень міру —21 верасня;
Сусветны дзень турызму — 27 верасня;
Міжнародны дзень пажылых людзей — 1 кастрычніка;
Міжнародны дзень музыкі-1 кастрычніка;
Міжнародны дзень сацыяльнага педагога — 2 кастрычніка;
Сусветны дзень абароны жывёл — 4 кастрычніка;
Сусветны дзень настаўнікаў — 5 кастрычніка;
Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый — 24 кастрычніка;
Міжнародны дзень школьных бібліятэк — чацвёрты панядзелак кастрычніка;
Сусветны дзень гарадоў — 31 кастрычніка;
Сусветны дзень навукі за мір і развіццё — 10 лістапада;
Міжнародны дзень энергазберажэння — 11 лістапада;
Сусветны дзень дзіцяці — 20 лістапада;
Сусветны дзень прывітанняў — 21 лістапада;
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам — 1 снежня;
Міжнародны дзень інвалідаў — 3 снежня;
Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця (Сусветны дзень валанцёраў) — 5 снежня;
Сусветны дзень правоў чалавека — 10 снежня;
Міжнародны дзень салідарнасці людзей — 20 снежня.
III. Юбілейныя даты, якія будуць адзначацца ў 2020/2021 навучальным годзе
02.09.2020 — 75 гадоў з дня заканчэння Другой сусветнай вайны.
13.09.2020 — 30 гадоў з дня стварэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі (13.09.1990).
14.09.2020 — 100 гадоў з дня заснавання Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску (14.09.1920 адкрыўся як Беларускі дзяржаўны тэатр).
24.10.2020 — 75 гадоў з дня ўтварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (24.10.1945 уступіў у сілу Статут ААН).
25.12.2020 — 120 гадоў з дня адкрыцця Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (адкрылася як Мінская гарадская публічная бібліятэка імя А. С. Пушкіна 25.12.1900).
26.04.2021 — 35 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС (26.04.1986).
29.05.2021 — 75 гадоў з дня заснавання Мінскага трактарнага завода (29.05.1946).